Вітаем!

Вы патрапілі на сайт, прысвечаны старадаўнім некропалям Беларусі. Тут збіраецца інфармацыя пра гістарычныя могілкі і фармуецца база дадзеных гістарычных пахаванняў.

Галоўная мэта праекта – захаваць памяць пра людзей, якія жылі на нашай зямлі даўней.

Надмагілле – гэта істотная, а часам адзіная, крыніца інфармацыі пра чалавека. З цягам часу надгробкі разбураюцца, сыходзяць пад зямлю ці выкарыстоўваюцца для іншых патрэбаў. Наша задача калі не захаваць самі надмагіллі, то хаця б захаваць інфармацыю з іх.

Гістарычная мяжа пахаванняў, якія апісваюцца на гэтым сайце - 1950 г., акрамя тых выпадкаў, калі пахаванне знаходзіцца ў межах старадаўніх могілак.

У Каталозе могілак можна знайсці апісанне даследаваных на сёння могілак і спіс уліковых картак пахаванняў.

Пошук асобаў дае магчымасць пашыранага пошуку па уліковых картках.

Раздзел Артыкулы папаўняецца навуковымі артыкуламі па адпаведнай тэматыцы.

На старонках могілак і уліковых картак  ёсць магчымасць дасылаць інфармацыю пра канкрэтны некропаль ці асобу. Гэта могуць быць гістарычныя звесткі, успаміны, спасылкі на крыніцы. Правераная адміністратарам, інфармацыя будзе дадавацца да асноўнага тэкста. Гэтая функцыя дае магчымасць сумеснага напісання біяграфій пахаваных асобаў.

Апісаннем могілак і унясеннем іх у нашу базу дадзеных займаюцца краязнаўцы з розных рэгіёнаў Беларусі. Далучыцца да гэтай справы можа любы ахвотны. Больш падрабязна пра гэта – на старонцы “Удзельнічаць у праекце”.